Польская аб’яднаная рабочая партыя, ПАРП () — палітычная партыя ў Польскай Народнай Рэспубліцы. Была створана 15 снежня 1948 года у выніку аб’яднання Польскай сацыялістычнай партыі і Польскай рабочай партыі.
Партыя з’яўлялася кіруючай у Польшчы з 1948 па 1989 гады. У 1989 годзе пад ціскам забастовак, якія арганізоўваў прафсаюз «Салідарнасць», у Польшчы былі праведзены дэмакратычныя парламенцкія выбары, падчас якіх апазіцыя атрымала ў парламенце ўсе абіраныя месцы. Выбары прывялі да страты ПАРП палітычнай улады, у выніку чаго партыя самараспусцілася 27 студзеня 1990 года.
Першыя сакратары ЦК ПАРП Балеслаў Берут (), 1948 — 1956 (у 1948—1954 — Старшыня ЦК ПАРП) Эдвард Охаб (), 1956 Уладзіслаў Гамулка (), 1956 — 1970 Эдвард Герэк (), 1970 — 1980 Станіслаў Каня (), 1980 — 1981 Войцех Ярузельскі (), 1981 — 1989 Мечыслаў Ракоўскі (), 1989 — 1990
Катэгорыя:Камуністычныя партыі Польшчы Катэгорыя:Польская Народная Рэспубліка Катэгорыя:Партыі аднапартыйных сістэм