Рафаэл Фердынанд ван дэр Варт (; нар. , Хемскерк, Паўночная Галандыя) — нідэрландскі футбаліст, які завяршыў гульнявую кар’еру, выступаў на пазіцыі паўабаронцы. Выступаў за зборную Нідэрландаў. Выхаванец футбольнай школы амстэрдамскага «Аякса». Адрозніваецца высокім майстэрствам выканання штрафных удараў і добрай тэхнікай.
За зборную гуляў на трох запар чэмпіянатах Еўропы (2004, 2008 і 2012) і двух чэмпіянатах свету (2006 і 2010). Выйграў бронзу чэмпіянату Еўропы 2004 года і серабро чэмпіянату свету 2010 года. Уваходзіць у пяцёрку футбалістаў, якія правялі найбольшую колькасць матчаў за зборную Нідэрландаў за ўсю гісторыю.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эсб’ерг Катэгорыя:Ігракі ФК Міт’юлан Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам