Стараканстанцінаў ці Старакасцянцініў () — горад абласнога значэння у Хмяльніцкай вобласці Украіны на рацэ Случ, буйны транспартны вузел.

Гісторыя Па адной з версій горад з'яўляецца летапісным горадам Кабуд, гісторыя якога налічвае 800 гадоў. Па другой версіі паселішча на месцы сучаснага горада заснавана ў 1525 г. як сяло Калышчэнцы (Калышчэнец) і ўпершыню згадана ў загадзе караля Аляксандра Ягелончыка крэменецкаму старасце ад 5 сакавіка 1505 г. Але доўгі час лічылася, што горад заснаваў менавіта князь Канстанцін-Васіль Астрожскі ў 1561 г. За тры месяцы Астрожскі атрымаў ад караля прывілеі на права заснавання горада, правядзенне кірмашоў і магдэбургскае права для гэтага горада. У горадзе пасяліліся першыя габрэі. Першапачаткова называўся горад Канстанцінаў, але пасля заснавання горада Новаканстанцінаў (цяпер - сяло ў Лэтычыўскім раёне) у 1632 г. быў перайменаваны ў Стараканстанцінаў.

У другой палове XVI ст. за князя Астрожскага тут было пабудавана 5 цэркваў: 2 каменныя, 3 драўляныя. У XVIІ ст. - яшчэ 2 драўляныя. У Стараканстанцінаве знаходзіліся склады тавараў, якія прыбывалі сюды з Вялікага княства Літоўскага на Падолле і ішлі далей на Турцыю і Валахію і наадварот. Услед за Астрожскай акадэміяй у 1599 г. ў Стараканстанцінаве была заснавана ўласная акадэмія.

У 1620 г. горад перайшоў у валоданне князёў Заслаўскіх, а ў 1682 г. - да князёў Любамірскіх. У 1648 г. пад Стараканстанцінавам, каля вёскі Піляўцы, адбылася бітва арміі Багдана Хмяльніцкага і войскаў пад кіраўніцтвам князёў Іераміі Вішнявецкага і Дамініка Заслаўскага, у якой казацкія войскі атрымалі перамогу.

14 лістапада 1787 г. па дарозе з Канева ў горадзе знаходзіўся кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 1794 г. Стараканстантынаў перайшоў праз шлюб з Канстанцыяй Любамірскай да гетмана польнага кароннага Севярына Жэвускага. Горад увайшоў у склад Расійскай імперыі ў 1793 г. У 1793-1804 гг. - горад як цэнтр аднайменнага павета ўваходзіў ў склад Падольскага намесніцтва. У 1804 г. горад з паветам увайшоў у склад Валынскай губерні.

Савецкая ўлада канчаткова ўстаноўлена ў горадзе ў лістападзе 1920 г. У 1923 г. Стараканстантынаў стаў раённым цэнтрам. У 1929 г. Стараканстантынаўскі замак абвешчаны запаведнікам, але гэты статус быў скасаваны ў 1954 г. У пасляваенны час горад значна рос дзякуючы развіццю прамысловасці (машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая прамысловасць і інш.) і размяшчэнню тут вялікага гарнізона (у прыватнасці авіяцыйных частак). Горад абласнога значэння з 1999 г.

Помнікі даўніны Галоўныя гісторыка-архітэктурныя помнікі Стараканстанцінава: Замак князёў Астрожскіх XVI ст. Ратонда-альтанка з бюстам князя К. Астрожскага Абаронная вежа XVI ст. Касцёл Святога Яна Хрысціцеля XVIII ст. Андрэеўская царква XIX ст. Царква Раства Прасвятой Багародзіцы 1807 г. Замкавая царква XVI ст. Млын (фрагмент) 1905. Стараканстантынаўская гімназія 1905 г.

Найноўшым помнікам горада з’яўляецца помнік ахвярам Галадамору 1932—1933 гг. (усталяваны ў 2008 г.), а таксама мемарыяльны помнік героям вайны на ўсходзе Украіны.

Вядомыя асобы Іван Хрысанфавіч Каладзееў (1859—1914) — беларускі бібліяфіл і калекцыянер.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Хмяльніцкай вобласці