Ніна Рыгораўна Багінская (нар. , Мінск) — беларуская грамадская актывістка. Вядома сваім актыўным удзелам у пратэстных акцыях беларускай апазіцыі, на якіх заўсёды выходзіць з бела-чырвона-белым сцягам, які лічыць сапраўдным дзяржаўным сцягам Беларусі. Стала вядомай пасля апублікаванага ў 2006 годзе здымка, на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі.

Біяграфія Ніна Багінская нарадзілася ў Мінску. З чацвёртага класа марыла быць геолагам. У восьмым класе пачала займацца веласпортам, прымала ўдзел у спаборніцтвах і злётах на ўзроўні СССР.

Скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут, па спецыяльнасці мантажнік радыёапаратуры. Другую вышэйшую адукацыю атрымала ва Украіне, у Івана-Франкоўскім інстытуце нафты і газу, атрымаўшы спецыяльнасць геолаг, спецыяліст па выведцы нафтавых і газавых радовішчаў.

Пасля вучобы працавала геолагам у Беларускім навукова-даследчым геалагічным разведвальным інстытуце, мэтай якога быў пошук нафты і газу. У той час стала членам БНФ, была дэлегатам Устаноўчага з’езду. Пры інстытуце стварыла суполку БНФ. З 1988 года прымала ўдзел у акцыях беларускай апазіцыі, пачынаючы ад мітынга-рэквіема на Дзень памінання продкаў «Дзяды». У 1994 годзе, пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, была звольнена з інстытуту за тое, што падрыхтавала важную справаздачу пра свой праект на беларускай мове.

У 2006 годзе ў незалежных беларускіх СМІ быў апублікаваны яе фотаздымак (работы Яўгенія Атцэцкага), на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі. На думку лідара беларускага дэмакратычнага руху «Малады Фронт» Зміцера Дашкевіча фатаграфія Ніны Багінскай са сцягам застанецца ў найновай гісторыі Беларусі.

Пасля падзей 25 сакавіка 2017 года, калі ў Мінску былі арыштавалі дзясяткі актывістаў «Белага легіёна», а па Беларусі былі затрыманы сотні ўдзельнікаў святкавання Дня Волі, Ніна Багінская штодня выходзіла да будынка КДБ з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам «Свабода народу».

Узнагароды 2017 год — уганаравана памятным знакам імя Віктара Івашкевіча. Ад імя БНФ узнагароду ўручаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. 2018 год — стала першым лаўрэатам медалю імя Сяргея Ханжанкова, палітычнага вязня савецкага рэжыму 1960-70-х гадоў 2018 год — Медаль да стагоддзя БНРУручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР, верасень 2020 г. — Афіцыйны сайт Рады БНР, 30 верасня 2020 г.

Ацэнкі У час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандр Лукашэнка выказаўся:

У верасні 2020 года фота Ніны Багінскай з’явіліся на старонках італьянскага часопіса Vogue. Здымкі былі размешчаныя з подпісам «The mother of Belarusian revolution», аўтар фота — Іван Равяка. 10 снежня Беларуская служба Радыё «Свабода» абвясціла Ніну Багінскую лаўрэаткай прэміі «Людзі Свабоды — 2020»Радыё Свабода .

Спасылкі Ніна Багінская ў відэа да 10-годдзя «Белсату» Омоновец отбирает флаг. Нина Багинская против ОМОНа Нина Багинская уже с новым флагом

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР Катэгорыя:Дысідэнты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Івана-Франкоўскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта нафты і газу