«Чып і Дэйл — бурундучкі-выратавальнічкі» () — анімацыйны тэлесерыял студыі Уолта Дыснея. У серыяле класічныя дыснееўскія персанажы — бурундукі Чып і Дэйл, разам з трыма сваімі новымі сябрамі: Гаджэт (), Монты () і Зіперам (), выступаюць у ролі дэтэктываў: расследуюць і раскрываюць розныя злачынствы.
Упершыню персанажы з’явіліся ў 1943 годзе ў мультфільме «Радавы Плута». Пазней бурундукі з’яўляліся ў некаторых мультфільмах разам з Дональдам Дакам і Мікі Маўсам.
Серыял пачаў выхадзіць на экраны 5 сакавіка 1989 года на канале Disney Channel, дзе былі прадэманстраваны першыя 13 серый. «Чып і Дэйл — бурундучкі-выратавальнічкі» працягваў выхадзіць у 1993 годзе. Усяго было выраблена 65 серый.
Найбольшую папулярнасць яны атрымалі дзякуючы мультсерыялу «Chip 'n Dale: Rescue Rangers». Серыял быў зняты ў 1989—1990 гадах разам з «Качынымі гісторыямі», у 1991 годзе стаў адным з першых серыялаў Дыснея, паказаных на тэрыторыі Савецкага Саюза.Disney планує «оживити» Чіпа і Дейла
Катэгорыя:Мультсерыялы ЗША Катэгорыя:Дыснэеўскія фільмы Катэгорыя:Фільмы 1989 года