«Double Tree by Hilton Hotel Minsk» — сучасная 4-хзоркавая гасцініца ў Мінску, якая з’яўляецца часткай амерыканскай гасцінічнай сеткі DoubleTree by Hilton (уваходзіць у Hilton Worldwide). Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, на Татарскай Слабадзе, каля былога Замчышча. Гасцініца размяшчаецца ў адным будынку з гандлёва-забаўляльным цэнтрам Galleria Minsk, займаючы з 7 па 21 паверхі вышыннай часткі. Галоўны ўваход з вуліцы Дзімітрава.

Мае 193 камфартабельныя нумары, высокахуткасны інтэрнэт, многафункцыянальныя залы для мерапрыемстваў. На першым паверсе размяшчаецца гарадское кафэ «Beans & Leaves», на 7-м — рэстаран віннай скіраванасці «Ember», на 21-м — рэстаран класа люкс «BarDot XXI»Городское кафе, винный ресторан и бар на 21-м этаже. Какие заведения Hilton подарил Минску? з панарамным краявідам на цэнтр горада.

Спасылкі

Катэгорыя:Гасцініцы Мінска Катэгорыя:Праспект Пераможцаў (Мінск)