Васіль Соўпель (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кайсар» з Кызыларды.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, а пасля таго як клуб спыніў існаванне ў 2012 годзе перабраўся ў акадэмію варшаўскай «Легіі». Пазней таксама займаўся ў акадэміях «Лугана», «Монцы» і «Франкавілы», а ў пачатку 2018 года вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубль мінскага «Дынама»Минское «Динамо» заявило за дубль клуба хавбека, который ранее выступал в академиях «Легии», «Лугано», «Монцы» и «Франкавиллы».
У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць». Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 года падпісаў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»Василий Совпель перешел в «Энергетик-БГУ». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 красавіка 2019 года ў матчы супраць «Гомеля» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым стаў трывала з’яўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе.
У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са сталічным клубамСовпель продлил контракт с «Энергетиком-БГУ». У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, прыцягваўся да дубля. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з «Энергетыкам-БДУ»«Энергетик-БГУ» продлил контракт с Совпелем, пролонгировал аренду Мирошникова и расстался со Сквирой.
У ліпені 2021 года далучыўся да ўзбекскага «Андыжана»Забелин, Совпель и Владислав Васильев перешли в узбекский «Андижан», дзе замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету з мясцовай Суперлігі. У сакавіку 2022 года на правах арэнды стаў іграком «Гомеля»«Гомель» арендовал у «Энергетика-БГУ» Совпеля, дзе пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Гомель», а ў снежні па заканчэнні кантракта развітаўся і з «Энергетыкам-БДУ».
З пачатку 2023 года трэніраваўся з казахстанскім «Кайсарам» і ў выніку пачаў у складзе клуба сезон 2023.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 (1) дубль Дынама 12 0 2018 (2) Д2 Чысць 10 2 2019 Д1 Энергетык-БДУ 21 1 2020 Д1 Энергетык-БДУ 25 3 2021 (1) Д1 Энергетык-БДУ 11 0 2021 (2) Д1 Андыжан 13 2 2022 Д1 Гомель 17 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Андыжан Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда