Леанард Іосіфавіч Пакульніцкі (нар. , в. Едаклані, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар.
Біяграфія У 1976 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (вучань А. Бембеля і А. Анікейчыка). З 1978 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.
Творчасць Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт, метал, гіпсПокульницкий Леонард Иосифович.
Сярод твораў: помнікі загінуўшым салдатам і аднавяскоўцам у г. Дрыбіне Магілёўскай вобласці, ахвярам Мінскага гета каля Кальварыйскіх могілак (у суаўтарстве з А. Хараберуш, пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля, архітэктар Леанід Левін«Мастацтва» № 7 (412). 2017 ), кампазіцыі «Алімпійцы», «Буслы» на плошчы Незалежнасці (2009, у сааўтарстве з А. Хараберуш), «Пераемнасць беларускай навукі» каля ўваходу ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі (2018, у сааўтарстве з А. Хараберуш і архітэктарам А. Сардаравым) — усе у Мінску, мемарыяльныя дошкі. Вядомыя таксама кампазіцыі «Зорка Венера», «Мір», «Дзяўчынка з цялём», «Папараць-кветка», «Ранены», «Айчына», «Мастак» у Верхнім горадзеПакульніцкі Леанард, беларускі скульптар .
У 2000 годзе для адноўленага астравецкага касцёла Узнясення Святога Крыжа падараваў барэльеф Маці Божай Вастрабрамскай.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі Алімпійскай славы і інш.
Сям’я У шлюбе са скульптарам Аленай Хараберуш.
Літаратура Валуевіч, І. Пакульніцкі Леанард / Іаланта Валуевіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Астравецкага раёна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2004. — С. 457. Краско, Ф. Бясцэнны дар: падарунак скульптара Л. Пакульніцкага — гіпсавая карціна абраза Маці Божай Міласэрнай — касцёлу Узнясення Святога Крыжа / Францішка Краско // Астравецкая праўда. — 2000.- 2 лютага. — С. 4. Рыбік, Н. Убачыць вялікае зблізу / Ніна Рыбік // Астравецкая праўда. — 1999. — 14 жніўня. — С. 4. Тумаш, В. Леанард Пакульніцкі, беларускі скульптар / Вера Тумаш // Тумаш В. Культура зямлі Астравецкай: Асобы і творы: даведнік. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. — С. 21.
Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя