Корла Аўгуст Коцар (3 снежня 1822, Загор, Верхняя Лужыца — 19 мая 1904 недалёка ад Лёбаў) — сербалужыцкі кампазітар і патрыёт, прафесійны выкладчык. Аўтар музыкі да Гімна лужыцкіх сербаў.
Біяграфія У дзяцінстве вучыўся гульні на скрыпцы, фартэпіяна і тэорыі музыкі. Пачатковую адукацыю атрымаў у Будзестецах. Падчас вучобы ў каледжы ў Баўцэне у 1839 годзе быў вучнем К. Э. Герынга — мясцовага арганіста і кампазітара, які быў сябрам Роберта Шумана.
У 1844 годзе ён сустрэў на сваім шляху Гандрыя Зэйлера, сорбскага паэта і музыканта-аматара зачараванага родным фальклорам. Супрацоўніцтва з Зейлерам натхніла Корлу на стварэнне араторыі, заснаванай на сорбскай культуры.
Творчасць
Араторыі
Serbskie requiem, 1894. Wěnc hórskich spěwow, 1860.
Оперы
Jakub i Kasia (Jakub a Kata), 1871.
Інструментальныя творы
Trio klawesynowe, 1873. Kwartet smyczkowy, 1879. Trzy serbskie pieśni narodowe, 1879. Serenada, 1889. Rjana Łužica, 1845.
Літаратура
Frido Mětšk: Kocorowe zawostajenstwo [Das Erbe Kocors]. Bautzen 1971. Zbigniew Kościów: Korla Awgust Kocor. Bautzen 1972. Jan Raupp: Sorbische Musik. Bautzen 1979.
Катэгорыя:Члены Маціцы серба-лужыцкай Катэгорыя:Панславісты Катэгорыя:Кампазітары Германіі