Масляк позні (Suillus luteus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых.

Апісанне Шапка дыяметрам 3—10 см, пукатая або шырокаканічвая з апушчанымі ўніз краямі, цёмна-карычневая, потым больш светлая. Мае добра развітае плевачнае прыватнае пакрывала. Мякаць белая або жаўтаватая, ледзь кіславатая. Трубачкі вузенькія, лімонна- ці залаціста-жоўтыя, потым з аліўкавым адценнем, лёгка аддзяляюцца ад мякаці. Ножка з белым або брудна-фіялетавым кольцам, вышэй якога белая, ніжэй бурая. Споры жаўтавата-бурыя.

Выкарыстанне

Ядомы грыб. На тэрыторыі Беларусі пладаносіць у жніўні — кастрычніку.

Літаратура

Катэгорыя:Масляк Катэгорыя:Ядомыя грыбы