Ігар Мікалаевіч Ясуловіч (; нар. , сяло Рэйнсфельд, Куйбышаўская вобласць — , Масква, Расія) — савецкі і расійскі тэатра і кіно, . Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2001) і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2000).

Біяграфія Продкі бацькі па паходжанні — беларусы. Дзяцінства правёў у горадзе Ізмаіл Адэскай вобласці. У 1962 годзе скончыў акцёрскі і ў 1974 годзе — рэжысёрскі факультэт УДІКа.

З 1962 года — акцёр Эксперыментальнага тэатра-студыі пантамімы («Эктэмім»), у 1964—1994 гадах — Тэатра-студыі кінаакцёра, з 1994 года — Маскоўскага ТЮГа.

У кіно з 1961 года (больш за 320 роляў, першая роля — малады пасажыр цягніка — у фільме «У дарозе»), здымаўся пераважна ў ролях другога плана і эпізодах.

Ігар Ясуловіч — уладальнік унікальнага вядомага голаса, прыгожага тэнаральнага тэмбру, багатага эмацыйнымі адценнямі. Займаўся агучваннем фільмаў і мультфільмаў.

Рэжысёр-пастаноўшчык некалькіх фільмаў.

Сумесна з Аляксандрам Цітэлем выкладаў усваёй майстэрні ў ГІТІСе, на факультэце акцёрскага мастацтва музычнага тэатра. Таксама вёў сваю акцёрскую майстэрню ва УДІК.

Памёр 19 жніўня 2023 года ў Маскве.

Фільмаграфія «Цераз могілкі» (1963) — Фелікс «Магіла льва» (1971) — Дзмітрый, брат Усяслава

Катэгорыя:Акадэмікі Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка» Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва Катэгорыя:Акцёры і актрысы Тэатра-студыі кінаакцёра Катэгорыя:Акцёры агучвання СССР Катэгорыя:Акцёры агучвання Расіі Катэгорыя:Акцёры тэлебачання Расіі