Бэрыслаў () — горад у Бэрыслаўскім раёне Херсонскай вобласці Украіны. Уваходзіць у Спіс гістарычных населеных мест Украіны як самае старажытнае паселішча вобласці.

Гісторыя Заснаваны ў пачатку XV ст. вялікім літоўскім князем Вітаўтам як крэпасць і дзяржаўная мытня пад назвай «Вітаўтава мытня» амаль на крайнім паўднёвым усходзе Вялікага княства Літоўскага.

У сярэдзіне XV ст. заняты крымскімі татарамі, а ў канцы XVI ст. — туркамі, якія пабудавалі тут некалькі крэпасцяў, адной з якіх была Кызыкэрмэн для абароны Крымскага ханства і Асманскай імперыі ад запарожскіх казакоў. У 1695 г. крэпасць узялі казацкія паліцы гетмана Івана Мазепы. Старажытная запарожская назва паселішча — Таванская пераправа, якая ўтварылася ад назвы выспы Тавань.

Пасля руска-турэцкай вайны далучаны да Расіі (1774 г.), амаль цалкам разбураны. У 1784 г. на руінах Кызыкэрмэна адноўлены горад пад цяперашняй назвай.

У міжваенны перыяд Бэрыслаў меў статус пасёлка гарадскога тыпу, быў адміністрацыйным цэнтрам Бэрыслаўскага пасялковага савета Бэрыслаўскага раёна Адэскай вобласці УССР.

Вядомыя асобы Віктар Іванавіч Сахно (1938—2007) — беларускі архітэктар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Херсонскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1784 годзе