Нагалаватка (Jurinēa) — род раслін сямейства .
Таксанамічную назву род атрымаў у гонар швейцарскага прафесара медыцыны і прыродазнаўца .
Батанічнае апісанне Шматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты. Лісце простае, суцэльнае, перыстарассечанае або перыстараздзельнае.
Кошыкі шматкветкавыя, рэдка малакветкавыя, гамагамныя, адзінкавыя або сабраны ў агульныя шчыткападобныя або шчыткападобна-мяцёлкавыя суквецці. Абгортка чашападобная, яйкападобная, зваротна-паўшарападобная, шарападобная, кубкавая або цыліндрычная, 3,5—40 мм у дыяметры; лісточкі травяністыя або скурыста-травяністыя, павуціністыя або голыя, чарапіцавыя або радзей роўнадоўгія. Кветаложа плоскае.
Кветкі трубчастыя, абодваполыя, гермафрадытныя, пладучыя. Вяночак бледна-ружовы, крэмавы, ружовы, пурпуровы або цёмна-пурпуровы, правільна ці ледзь коса пяцінадрэзаны, да аснавання звужаны, звычайна залозісты, не апушаны. Ніткі тычынак свабодныя, голыя; пылавікі голыя, злітаваныя, ля аснавання дзідападобныя, са шчацінкападобнымі прыдаткамі ля аснавання; надсувязнікі вузкадзідападобныя. Лычык двухрассечаны, ля аснавання з пучком кароткіх шчацінак, галіны лычыка дугападобна разбежныя; слупок голы.
Плод — зваротнапірамідальная або прадаўгаватая сямянка, чатырохгранная або сціснутая; чубок шматрадны, са шчацінкамі рознай даўжыні.
Распаўсюджанне Віды роду сустракаюцца ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, ва Усходняй Сібіры, у Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.
Таксанамія
Сінонімы
Віды Род змяшчае больш за 200 відаў, некаторыя з іх:
Літаратура — С. 114. Ильин М. М. Род 1584. Наголоватка — Jurinea Cass. // Флора СССР : в 30 т. / начато при рук. и под гл. ред. В. Л. Комарова. — М. ; Л. : Изд-во АН СССР, 1962. — Т. 27 / ред. тома Б. К. Шишкин, Е. Г. Бобров. — С. 538—704. — 653 с. Чернева О. В. Род Наголоватка — Jurinea Cass. // Флора европейской части СССР / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — Л.: Наука, 1994. — Т. VII. — С. 221—229. — 317 с. — 920 экз.
Спасылкі
Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Астравыя