Венедыкт (свецкае імя Васіль Бабкоўскі, , г. Завалач, Пскоўская губерня — , Мюнхен, Германія) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы.

Біяграфія Скончыў Духоўнае вучылішча ў горадзе Вялікія Лукі. У 1902—1905 гады вучыўся ў Пскоўскай духоўнай семінарыі, праслухаў два курсы ў Юр’еўскім універсітэце. У 1905 пасвечаны ў святары царквы сяла Старасельна ў Мінскай губерні.

У часы Першай сусветнай вайны быў вайсковым святаром. З 1918 года настаяцель кафедральнага сабору ў Навагрудку. У 1937 годзе прыняў манаства і быў прызначаны настаяцелем Жыровіцкага манастыра.

З 1941 года епіскап Брэсцкі, вікарый Мінскай епархіі. З красавіка 1942 года — архіепіскап Гродзенскі і Беластоцкі Беларускай праваслаўнай царквы, экзарх Усходняй Прусіі. 21-26 кастрычніка 1943 года сумесна з Грыгорыем (Барышкевічам) удзельнічаў у нарадзе епіскапаў РПЦЗ у Вене, якая не прызнала абранне мітрапаліта Сергія патрыярхам.

З 1944 года ў эміграцыі ў Германіі, дзе далучыўся да РЗПЦ. З 1950 года архіепіскап Берлінскі і Германскі. Увесь жнівень 1951 года цяжка хворы на рак печані архіепіскап Венедыкт правёў у мюнхенскай клініцы Чырвонага Крыжа (Rotkreuzkrankenhaus).

Памёр 3 верасня 1951 года. Пахаваны на пад Мюнхенам каля магілы свайго сябра мітрапаліта Панцеляймона.

Літаратура Артёмов Н., прот. К 50-летию со дня кончины архиепископа Венедикта (Бобковского) // Вестник Германской епархии РПЦЗ. — 2001. — № 5. — C. 11-19.

Антоний (Доронин), архиеп. Архиепископ Венедикт (Бобковский) (1876–1951): жизнь и служение церковному единству // Церковь и время. — 2024. — № 1 (105). — С. 89—116.

Катэгорыя:Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Епіскапы Рускай замежнай царквы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Епіскапы брэсцкія і кобрынскія Катэгорыя:Епіскапы гродзенскія і ваўкавыскія