Незабудка балотная — у крыніцы пад назвай (Myosótis scorpioídes) — від раслін, які адносіцца да роду Незабудка сямейства , тыпавы від гэтага роду.
Назва
Незабудка балотная, незабудкі, жаб’і ачкі, жабіныя вочкі, пацерачкаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, незабудзіца, палявая разета Ботанический словарь, Спб, 1878.
Апісанне
Незабудка балотная — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 30 см. Сцябло — чатырохграннае. Лісце — буйное, да 8 см даўжыні і 2 см шырыні, ярка-зялёнага колеру.
Кветкі — далікатна-блакітныя, дыяметрам да 1,2 см. Размнажаецца насеннем. З усіх сартоў найбольш вядомы Цюрынген. Гэта расліна выкарыстоўваецца для афармлення берагоў вадаёмаў, высаджваецца ўздоўж вадацёкаў.
Распаўсюджанне Незабудка балотная распаўсюджаная ў заходніх раёнах еўрапейскай часткі Расіі, паўднёвых раёнах Сібіры, заходнім Закаўказзі, Сярэдняй Еўропе, на Балканах, у Манголіі.
Яна расце па берагах вадаёмаў і ўскраінах балот.
Незабудка балотная — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі ДальсландSvenska landskapsblommor.
Літаратура
Спасылкі
Праверана 02 лютага 2009 г. Незабудка балотная ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін
Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны балот Катэгорыя:Незабудка Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе