CubeBel-1 (іншая назва — BSUSat-1) — беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Спадарожнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта, першы ўніверсітэцкі спадарожнік у сістэме беларускай адукацыі і трэці беларускі аб’ект на калязямной арбіце. Запуск ажыццявіўся ў Кітаі з касмадрома «Цзюцюань» (JSL) 29 кастрычніка 2018 гадоў ў 08:43 па пекінскім часе разам з кітайска-французскім акіянаграфічны апаратам, і яшчэ чатырма нанаспадарожнікаміLong March 2C lofts CFOSAT for CNES. Апарат быў выведзены ракетай-носьбітам «Чанчжэн-2C» на арбіту вышынёй прыкладна ў 500 кмБГУ запустил в космос собственный спутник .

Апарат Апарат з’яўляецца дэманстрацыйным спадарожнікам для тэсціравання спадарожнікавых сілавых установак, сістэм сувязі і збору даных. Параметры апарата складаюць 20x10x10 см, маса — крыху больш за 1,6 кг. Ён абсталяваны сістэмамі энергазабеспячэння, кіравання, арыентацыі і стабілізацыі, тэлекамунікацыі, комплексам тэхналагічнай і навуковай карыснай нагрузкі. На спадарожніку ўстаноўлены лічбавая камера, радыяцыйны спектрометр, інфрачырвоны дэтэктар, лічбавы рэтранслятар і іншае спецыяльнае абсталяванне.

Праграмнае забеспячэнне для працы спадарожніка распрацавана навукоўцамі БДУ. Палётная праграма стваралася індывідуальна пад тэхнічныя характарыстыкі ракеты-носьбіта, службовай платформы спадарожніка і задач мэтавай апаратуры. Перадача інфармацыі праводзіцца ў радыёаматарскім дыяпазоне.

Мэты CubeBel-1 з'яўляецца дэманстрацыйным спадарожнікам для тэсціравання спадарожнікавых сілавых установак, сістэм сувязі і збору даных. Асноўныя мэты, якія ставіліся перад спадарожнікам:

Праверка новага праграмнага камплекта па забеспячэнні магнітнай арыентацыі; Маніторынг радыяцыйнага фону з дапамогай радыяцыйнага спектрометра; Пратэсціраваць новую сістэму навігацыі з дапамогай сістэмы, заснаванай на выкарыстанні GPS-прыёмніка; Выканаць здымку Зямлі ў аптычным і інфрачырвоным дыяпазоне з нізкай калязямной арбіты; Правесці радыёаматарскую перадачу.

Эксплуатацыя У навуковых мэтах праводзіцца вывучэнне і даследаванне радыяцыйных палёў калязямной прасторы, радыяцыйнай стойкасці электронных элементаў, дыстанцыйнае зандаванне Зямлі.

Адукацыйны складнік выкарыстоўвае нанаспадарожнік як лятаючую вучэбна-навуковую лабараторыю. Разам з наземным комплексам кіравання, прыёму і апрацоўкі дадзеных студэнты ў рэальных умовах асвойваюць касмічныя тэхналогіі і праводзяць навуковыя даследаванні. У рамках практычных заняткаў студэнты вучацца атрымліваць і апрацоўваць тэлеметрычныя і спадарожнікавыя здымкі, тэсціраваць розныя алгарытмы стабілізацыі, разлічваць арбітальныя элементы, вывучаць гама-спектры на нізкай калязямной арбіце і інш. Практычныя веды былі атрыманы падчас поўнага цыклу распрацоўкі, стварэння і выкарыстання касмічных апаратаў.

Гл. таксама

Белінтэрсат-1 Беларускае касмічнае агенцтва Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Спасылкі

Навіны БДУ Сайт праекта Архіў НАСА Ecoruspace.me

Катэгорыя:Штучныя спадарожнікі Зямлі Катэгорыя:Касманаўтыка Беларусі Катэгорыя:2018 год у касманаўтыцы Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт