Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (РІВШ) — рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў.
Гісторыя 20 лютага 1973 года быў заснаваны Інстытут павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ.
У 1992 годзе ён пераўтвораны ў Нацыянальны інстытут гуманітарных навук пры БДУ, а ў 1993 годзе быў перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству адукацыі РБ.
19 ліпеня 1994 года ўстанова пераўтворана ў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы Міністэрства адукацыі РБ. У 2004 годзе яна перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»https://bsu.by/ru/main.aspx?guid=6331 .
У 2026 годзе РІВШ быў далучаны да Акадэміі нацыянальнай адукацыіПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 июня 2026 г. № 326.
Напрамкі дзейнасці
Навукова- і арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне вышэйшай школы; Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых кадраў ВНУ; Распрацоўка навуковых і навукова-метадычных праблем гуманітарнай адукацыі; Перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, што прадугледжвае: павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў кіраўнікоў і спецыялістаў вышэйшай школы, арганізацыйна-метадычная падтрымка кіруючай дзейнасці ў вышэйшай школе; навуковы аналіз і ацэнка стану вышэйшай адукацыі ў рэспубліцы, распрацоўка метадалагічных праблем развіцця вышэйшай школы; арганізацыйная і інфармацыйная падтрымка метадычнай працы ў вышэйшай школе, міжнароднага супрацоўніцтва; арганізацыя і каардынацыя дзейнасці метадычных аб’яднанняў выкладчыкаў; каардынацыя дзейнасці ВНУ па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВНУ.
У вобласці гуманітарнай адукацыі:
арганізацыйная, інфармацыйная, метадычная і навуковая падтрымка выкладання гуманітарных дысцыплін на ўзроўнях прафесійнай адукацыі; распрацоўка праблем гуманітарных навук і гуманітарызацыі адукацыі, новых тэхналогій навучання і прыватных методык.
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы як базавая ўстанова павышэння кваліфікацыі працаўнікоў адукацыі прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі канцэпцыі бесперапыннай гуманітарнай падрыхтоўкі навучэнцаў і студэнтаў, новых тэхналогій навучання і методык выкладання сацыяльна-гуманітарных дысцыплін; здзяйсняе перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў філасофскіх, гістарычных, эканамічных, сацыяльна-палітычных, культуралагічных, псіхолага-педагагічных і філалагічных дысцыплін вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, агульнаадукацыйных школ.
Шырока практыкуецца вочна-завочнае навучанне. Створана сістэма пастаянна дзеючых семінараў па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў сацыяльных і гуманітарных дысцыплін у Магілёве, Віцебску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Наваполацку, Асіповічах.
Функцыянуюць інавацыйныя семінары павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў ПТНУ і ССНУ па абноўленых мадэлях сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, распрацаваным у рамках навукова-даследчай праблематыкі.
Інстытут вядзе навукова-даследчую працу па праблемах нарматыўна-метадычнага забеспячэння вышэйшай школы і гуманітарызацыі адукацыі. РІВШ усталяваў цеснае ўзаемадзеянне з шэрагам даследчых цэнтраў Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі Расіі.
Рэктары Віктар Анатольевіч Гайсёнак (1994—2000) Міхаіл Іванавіч Дзямчук (2002—2016) Віктар Анатольевіч Гайсёнак (2016Администрация—2021Администрация) Юрый Паўлавіч Бондар (з 2021)Администрация
Крыніцы
Катэгорыя:З’явіліся ў 1973 годзе Катэгорыя:1973 год у Мінску