Дзікая пятрушка горная (Peucedanum oreoselinum) — кветкавая расліна сямейства .
Назва
Пятрушка горная, пятрушка дзікая Ботанический словарь, Спб, 1878, маркоўнік, пятрушка горнаяВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., пятрушка палявая.
Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна, з тоўстым верацёнападобным коранем. Дасягае 1,5 м у вышыню. Сцябло цёмна-зялёнае, прамое, рабрыстае, уверсе галінастае і нясе суквецце. Лісце буйное, пёрыстараздзельнае, з трыма немалымі долямі. Верхняе лісце слабаразвітае, дробнае. Суквецці — парасонікі, буйныя, да 15 см у дыяметры. Пялёсткі дробныя, да 1—2 мм даўжынёй, белыя або зелянява-жоўтыя. Плод — дзвюхсямянкі даўжынёй 4—5,5 мм. Расліна з прыемным водарам.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя поўначы і крайняга поўдня .
Ва Украіне расце ў змешаных і іглічных лясах, на пясках. Звычайная расліна на Палессі, у зоне лесастэпу і ў левабярэжнага стэпу. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Літаратура — С. 179. Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — Харків : Фактор, 2011. — 208 с. — (Україна. Вчора, сьогодні, завтра) — 3000 прим. — ISBN 978-966-312-720-0. — C. 109.
Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Дзікая пятрушка Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1794 годзе