«Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» — зборнік эсэ Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2016 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа. Кніга сталася плёнам яго трохмесячнага знаходжання ў Парыжы па французскай стыпендыі, звязанай з перакладам аднаго з яго раманаў на французскую мову.

Сюжэт Кніга ёсць спробай аўтара разабрацца ў спектры колераў, у якіх Парыж праламляецца праз беларускія літаратурныя акуляры, і, з іншага боку, пастараецца ўбачыць, як сама беларуская літаратура адбіваецца (або не адбіваецца, як усялякі прывід ці здань) у парыжскім люстэрку.

Цікавыя факты Назва рамана ўзятая з верша Пімена Панчанкі. Так ён звяртаецца да Парыжа. У кнізе ёсць раздзел, прысвечаны Пімену Панчанку.

Узнагароды Зборнік разам з кнігай Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» заняў другое месца прэміі «Кніга году—2016». У 2017 годзе кніга трапіла ў доўгі спіс намінантаў Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручаецца за нон-фікшн літаратуру.

Спасылкі

Урывак з кнігі Рэцэнзія Дзмітрыя Гурневіча Рэцэнзія Макса Шчура

Катэгорыя:Кнігі 2016 года Катэгорыя:Эсэ Катэгорыя:Творы Альгерда Бахарэвіча