«Crossing the Jordan» () – студыйны альбом гурта «Spasenie», запісаны з удзелам музыкаў чыкагскага гурта «Crossroads» і выдадзены ў 2004 годзе. Дыск запісваўся музыкамі ў Брэсце, прадзюсарамі кружэлкі выступілі Цім Спрэнсі і (у ЗША). Першая імпрэза дыска ў Беларусі прайшла 29 ліпеня 2005 года ў Мінску пры падтрымцы прадзюсара Ціма Спрэнсі і яго гурта «Crossroads» у клубе «Белая вежа». Гісторыя Загалоўнай песняй кружэлкі з’яўляецца біблейская гісторыя.

Альбом «Crossing the Jordan» – сур'ёзны паказчык прафесійнага росту нашага гурта. Пры стварэнні, запісы і звядзенні ўсе кампазіцыі былі да дробязяў прадуманы і вытрыманы ў адзіным стылі, – распавядаў парталу TUT.BY вакаліст Ігар Муха.

Продаж дыскаў перавысіў усе чаканні брэсцкіх музыкаў.

Спіс кампазыцый

Прыём крытыкаў

Таццяна Заміроўская са штотыднёвіка «БелГазета» на старонках выдання вызначыла, што альбом асацыюецца са Стынгам, Філам Колінзам і , а творы на ім ёсць «рафінаваны і меланхалічны джаз-рок з элементамі фольку».

WASP з «Музыкальнай газеты» ўчула на CD мяккі поп-рок, больш гарманічны, чым у выкананні «Новага Іерусаліма», і пахваліла працу прадзюсара Ціма Спрэнсі, у той час як песні з кружэлкі крытыку таксама нагадалі творы Стынга і Філа Колінза.

Удзельнікі

Музыкі: Пётр Семянюк — клавішныя, вакал. Павел Шельпук — скрыпка, альт, вакал. Аляксандр Зіноўеў — кантрабас. Святлана Праўдзіна — віяланчэль. Васіль Машлякевіч — бас-гітара. Ежы Хайчук — ударныя. Джым Спрэнсі — перкусія. Цім Спрэнсі — вакал, акустычная і электрагітара. Леанід Барысевіч — электрагітара. Ігар Руды — саксафон-сапрана, альтовы саксафон, кларнет. Бэкі Шарп — вакал. Ігар Муха — вакал.

Вытворчасць: Аляксандр Барысюк — пастырскі клопат. Сью Брандт — адміністратар. Цім Спрэнсі — дызайн CD, фатаграфіі, выканаўчы прадзюсар. Брыяна Спрэнсі — фатаграфіі. Майкл Вілсан — фатаграфіі. Павел Шельпук — інжынер гуказапісу, выканаўчы прадзюсар. Андрэй Кавальчук — асістэнт інжынера гуказапісу. Павел Шельпук, студыя «С» — звядзенне. Вальдэмар Сімэнс — мастэрынг. Студыя «С» — мастэрынг.

Крыніцы

Катэгорыя:Альбомы 2004 года Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі