Гекле́н () — востраў і крэпасць каля паўночна-усходняга ўзбярэжжа Брэтані (Францыя). Плошча — 0,009 км². З'яўляюцца прыватнай маёмасцю. У крэпасці жыве сям'я ўладальніка.

Востраў Геклен месціцца ў 9 км на паўночны ўсход ад Сен-Мало, усяго ў 228 м ад мацерыковага ўзбярэжжа. Уяўляе сабою гранітны выступ. У 1026 г. сям'я брэтонскіх феадалаў Гекленаў узвяла на ім замак — данжон з 3 вежамі. У XIII ст. пасля нападу англічан Геклены перасяліліся на мацярык.

Падчас Сямігадовай вайны замак быў перабудаваны ў крэпасць для абароны ўзбярэжжа ад брытанскага флота. Але ў 1826 г., калі ваенная пагроза мінавала, востраў і крэпасць былі прададзены праз аўкцыён прыватным уладальнікам.

У гады Другой сусветнай вайны крэпасць зноў выкарыстоўвалася па ваеннаму прызначэнню нацысцкім камандаваннем, па загаду якога на Геклене ўсталявалі зенітныя гарматы. Пасля вайны Геклен быў перададзены ўладальнікам.

У нашы дні з'яўляецца прыватнай рэзідэнцыяй. Штогод на тэрыторыі крэпасці арганізуюцца фестывалі.

Спасылкі Guesclin Fort Du Guesclin: A Tidal Island in Brittany near Saint Malo

Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Астравы Брэтані Катэгорыя:Замкі Францыі Катэгорыя:Замкі паводле алфавіта Катэгорыя:Фарты