Аляксей Драчоў (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у 12-гадовым узросце, на юнацкім узроўні гуляў за жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», мінскі «Партызан». У 2013 годзе гуляў за «Маладзечна-2013» у Другой лізе. З 2014 года выступаў толькі на аматарскім узроўні.

У 2016 годзе далучыўся да клуба «Крумкачы», дзе гуляў за рэзервовы склад, быў капітанам дубля. У ліпені 2017 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі клуб пакінула значная колькасць ігракоў, і абаронца быў далучаны да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі адгуляў усе 90 хвілін. У далейшым згуляў яшчэ ў шасці матчах Вышэйшай лігі. У сезоне 2018, калі «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, застаўся ў складзе каманды ў Другой лізе.

У сезоне 2019 выступаў за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі.

У 2021 годзе выступаў у Другой лізе за «Смалявічы».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 Д3 Маладзечна-2013 8 0 2016 дубль Крумкачы 14 0 2017 Д1 Крумкачы 7 0 2018 Д3 Крумкачы 5 0 2019 Д3 Вікторыя 13 0 2021 Д3 Смалявічы 10 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы