Шахдары́нскі хрыбет — горны хрыбет у Таджыкістане, на паўднёвым захадзе Паміра, у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці. З’яўляецца водападзелам рэк Шахдара і Пяндж.
Складаецца з Ішкашымскага, накіраванага ў мерыдыянальным напрамку, і ўласна Шахдарынскага хрыбтоў. Ва ўсходняй частцы Шахдарынскі хрыбет пераходзіць у Ваханскі. Даўжыня Шахдарынскага хрыбта каля 100 км. Хрыбет складзены пераважна з гнейсаў, амфібалітаў і іншых метамарфічных горных парод. Рэльеф пераважна высакагорны. Вышыні да 6726 м (пік Карла Марса). На схілах хрыбта стэпы і лугастэпы. Маюцца ледавікі, агульная плошча якіх складае каля 270 км².
Найбольш высокія горныя вяршыні хрыбта: пік Карла Марса (6726 м), пік Маякоўскага (6096 м), пік Энгельса (6510 м).
Літаратура
Спасылкі Шахдаринский хребет // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Горныя хрыбты Таджыкістана Катэгорыя:Горныя хрыбты Паміра Катэгорыя:Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць