Гравёр звычайны, ці Малы яловы караед (Pityogenes chalcographus) — жук з падсямейства , шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Заходняй Еўропы і Сібіры.
Апісанне Цела даўжынёй 1,5—2 мм, цыліндрычнай формы, чорнага або бурага колеру, бліскучае, амаль без валасінак. Грудны шчыт з абодвух бакоў з папярочным паглыбленнем, з гладкай сярэдняй лініяй. Надкрыллі гладкія, амаль без кропак. На заднім канцы надкрылляў паглыбленне ўздоўж шва. Па абодвум бакам яго ў самцоў па 3 вострых зубца, а ў самак па 3 грудка.
Жук нападае на маладыя дрэвы або на верхавінныя часткі і галіны старых дрэў, паколькі мае патрэбу ў тонкай кары. Найбольш часта сустракаецца на хвойных дрэвах, больш выбіраючы здаровыя часткі, чым , які нярэдка нападае на дрэвы, некалі паражаныя малым яловым караедам.
Яго хады адыходзяць у выглядзе прамянёў 4-6-і маткавых хадоў, якія аддрукоўваюцца на абалоне. Маткавыя хады ідуць у касым або гарызантальным кірунку і параўнальна кароткія па параўнанні, напрыклад, з тэрмітам.
Самая распаўсюджаная мера барацьбы з гэтымі караедамі — выкладванне лоўчых дрэў — елак з тонкай карой.
Літаратура
http://www.ecosystema.ru/08nature/insects/22.php Pityogenes chalcographus (Linnaeus, 1761) — Фотографія. Д. І. Гаврюшина
Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1761 годзе Катэгорыя:Караеды