Бітва пад Плешчаніцамі — баявыя дзеянні ў час французскага нашэсця на Расію, якія адбываліся 29 лістапада — 1 снежня 1812 года ля мястэчка Плешчаніцы (цяпер у Лагойскім раёне Мінскай вобласці).
Авангард рускай арміі пад кіраўніцтвам Чапліца нанёс паразу адступаючай з Расіі «Вялікай Арміі» Напалеона.
Напярэдадні падзей Пасля пераправы праз Бярэзіну, перад працягам маршу да Вільні праз Маладзечна, французская армія згуртавалася паміж Зембінам і Плешчаніцамі, маючы ў ар’ергардзе корпус маршала Віктора. Спальваючы масты і завальваючы дарогі, Напалеон адступаў праз мястэчка Плешчаніцы, якое загадаў ўтрымліваць некаторы час.
З надыходам маразоў авангард Чычагава пад камандаваннем Чапліца атрымаў магчымасць перайсці праз змёрзлыя балоты, у баку ад мастоў.
Сілы бакоў Паводле ўспамінаў Ф. Сегюра, у бітве з боку французаў ўдзельнічалі 2-і корпус пад камандаваннем Мезона колькасцю 700-800 чалавек, 2-і і 3-і корпусы пад камандаваннем Нэя колькасцю каля 3-х тысяч чалавек. 2 — 3 снежня да іх далучыўся польскі атрад — каля 1800 чалавек і 9-ы корпус Віктора колькасцю каля 4000 чалавек.
З боку рускіх у бітве прымалі ўдзел атрад пад камандаваннем Ланскога, казакі Платава, корпус пад камандаваннем Чапліца, які складаўся з 8 пяхотных, 4 кавалерыйскіх і 8 казачых палкоў, з 3-ма конна-артылерыйскімі ротамі, у далейшым да яго далучыліся 9-я і 18-я дывізіі пад камандаваннем Інзова, Шчарбатава.
Ход бітвы 29 лістапада 1812 года генерал Ланскі, дазнаўшыся аб знаходжанні ў Плешчаніцах параненага маршала Удзіно з невялікім эскортам, у якім былі герцаг Рэджыа, генерал Легран, некалькі іншых генералаў, параненыя афіцэры і два фур’еры з імператарскага абозуКоленкур, «Поход Наполеона в Россию», гл.6, здзейсніў набег на мястэчка на чале свайго атрада, быў узяты ў палон польскі брыгадны генерал КаменскіАлександр Лир, 1812 год. События 29 ноября. Наполеон приказал сжечь мосты через Березину. Нягледзячы на малалікасць абаронцаў на чале з генералам Піно, набег быў адбіты.
30 лістапада ў мястэчка ўступіў кавалерыйскі атрад генерала Жуна, які ішоў у авангардзе адступаючай арміі НапалеонаЕ. Е. Николаева, ФРАНСУА ПИЛС И ЕГО ЗАРИСОВКИ К ПОХОДНОМУ ДНЕВНИКУ, атачэнне было знята. Корпус генерал-лейтэнанта Чапліца ў кароткай сутычцы з ар’ергардам узяў у палон каля 400 французскіх салдатАлександр Лир, 1812 год. События 30 ноября. Генерал Чаплиц настиг арьергард отступающей французской армии.
1 снежня казакі Платава атакавалі французскія войскі ў Плешчаніцах, але атака была адбітая карпусамі Нэя і Мезоны, падтрыманымі польскім атрадам і рэшткамі 9-га корпуса маршала Віктора. Увесь дзень ішлі абарончыя баі. У гэты ж час уздоўж ўсёй калоны адступаючых войскаў атрады Чапліца здзяйснялі напады, адбіваючы гарматы і наносячы людскія стратыс. 206Александр Лир, 1812 год. События 01 декабря. Армии Кутузова и Витгенштейна перешли Березину. Да канца дня французскі ар’ергард адступіў у бок Маладзечна, страціўшы сем гармат, фуры з боепрыпасамі і маёмасцю. Бітва адбывалася ўздоўж усяго прамежка ад Плешчаніц да Хатаевіч. Лінія абароны праходзіла па рубяжы Гайна — Плешчаніцы — Слабада — Акалова. У гэтай бітве рускія войскі праявілі сапраўдныя цуды гераізму. Пахвалу Кутузава атрымалі 9-я і 18-я дывізіі пад камандаваннем Інзова, Шчарбатава, палкі Уладзімірскі, Віцебскі, Беларускі, Саратаўскі, Паўлаградскі, Башкірскі.
5 снежня французскі ар’ергард увайшоў у Маладзечна, дзе стаяў корпус Віктора.
Наступствы Французская армія была вымушана працягваць адступленне, страціўшы ў баях і з-за моцных маразоў больш за палову свайго складу з ліку ацалелых пасля пераправы праз Бярэзіну.
Літаратура Сегюр Ф. де. Паход у Расію. — Смаленск: Русіч, 2003. — 448 с. — ISBN 5-8138-0521-4. Карл фон Клаўзэвіц, 1812 ГОД
Уладзімір Лябедзька, АДМІРАЛ БЯРЭЗІНЫ Ф. Бокур, Пераправа праз Бярэзіну Вялікай арміі Напалеона ў лістападзе 1812 г. Мемуары генерала барона дэ Марбо
Варава А., Рак А., Сэрца Беларусі — Міншчына. Гісторыя. Культура. Традыцыі. Мінск: Рыфтур. 2008. 144 с. — С. 58-60 Д. В. ДАВЫДАЎ. ДЗЁННІК ПАРТЫЗАНСКІХ ДЗЕЯННІ 1812 ГОДА
Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:Французска-руская вайна 1812 года Катэгорыя:Гісторыя Лагойскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:Бітвы Напалеонаўскіх войн Катэгорыя:Лістапад 1812 года Катэгорыя:Снежань 1812 года Катэгорыя:1812 год у Беларусі Катэгорыя:Плешчаніцы