Блакітнаво́чка (Sisyrínchium) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовыя (зрэдку аднагадовыя) травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, узыходныя. Лісце вузкае, чаргаванае ў ніжняй частцы сцябла або ў прыкаранёвай разетцы, сядзячае, з гладкім краем. Кветкі з шасцю пялёсткамі, сабраныя ў парасонападобныя суквецці. Плод — сухая каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Род налічвае каля 100 відаў (201 відSisyrinchium // The Plant List). Расліны роду распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях на тэрыторыі Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. Некаторыя віды, у тым ліку паўночнаамерыканскі від , натуралізаваліся на тэрыторыі Еўразіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Гаспадарчае значэнне Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.
Літаратура — С. 308.
Спасылкі
Sisyrinchium // The Plant List Род сисиринхиум (голубоглазка, сисюринхий) – Sisyrinchium L. // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Касачовыя Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі