Мятлік сплюшчаны (Poa compressa) — від роду сямейства . Выкарыстоўваецца як кармавая расліна.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая нізавая расліна вышынёй 10-40 см. Карэнішча доўгае, паўзучае. Сцёблы гладкія, прыўздымаюцца, пляскатыя, радзей шурпатыя. Лісце вузкалінейнае, некалькі шурпатае; похвы лісця кілеватыя. Лігулы кароткія, тупыя.

Суквецце — слабараскідзістая мяцёлка 2-3 см даўжынёй. Каласкі зеленаватыя, да 4 мм даўжынёй, ўтрымліваюць ад 3 да 8 кветак; каласковыя лускі аднолькавыя. Ніжняя кветкавая луска голая, толькі па кілю і бакавых жылках слабаапушаная. Цвіце з мая па ліпень.

Лік храмасом 2n=14, 42.

Экалогія і распаўсюджанне Жыве на камяністых і пясчаных схілах, на глеіста-пясчаных наносах і на пясках каля мора, на лугах, ля дарог, у парках, на межах, пакладах.

Жыве ў Еўропе, ва Усходняй Азіі, Афрыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Сінаніміка Па дадзеных The Plant List від мае наступныя сінонімы:гл. картку таксона на TPL

Літаратура

Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Метлюжок