Бабы́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Бабынічы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадоцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Полацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 39 населеных пунктаў. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Нацкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Антонавічы, Арэхаўна, Багушова, Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада і Шлюбоўшчына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).. 8 красавіка 2004 года ў склад новаўтворанага Ветрынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада і Шлюбоўшчына).

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 980 чалавек, з іх 89,0 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 1,3 % — азербайджанцы, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 647 чалавек.

Населеныя пункты Бабыніцкі сельсавет уключае 39 населеных пунктаў: Антонавічы Арэхаўна Багушова Бабынічы Баярова Будзькаўшчына Быстрыца Бярэзінец Вуглы Вуглы 2 Вухвішча Вялікае Сяло Гімрава Дварэц Двор Саланевічы Жураўна Забелле 1 Забелле 2 Загарані Загацце Замошша 1 Замошша 2 Кармалысы Лабэцкія Лесава Лука Марозенкі Мураўі Надазёрная Падазер’е Паддуб’е Паметнікі Плігаўкі Рабчонкі Саланевічы Саўчонкі Смолеўшчына Сушына Шандзялы

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ушацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе