Таполя трохвугольналістая, Таполя рабрыстая - у крыніцы пад назвай (Populus deltoides) — дрэва роду Таполя.
Батанічнае апісанне Прыгожае разгалістае дрэва да 40 метраў вышыні. Вельмі хутка расце — да 1,5 м вышыні штогод. Ствол 1,8 у дыяметры. Кара маладых дрэў серабрыста-белая, з часам больш карычневая. Галіны маюць шаравата-жоўтую афарбоўку. Кара на ствале маладых дрэў можа збірацца патаўшчэннямі, падобнымі на падагруМеннинджер Э. Причудливые деревья // Мир, 1970, 371 с. — С. 35. Пупышкі тонкія, жаўтавата- карычневыя, пакрытыя клейкім рэчывам. Лісце трохкутнае, буйное да 10 см даўжыні. Мужчынскія завушніцы чырванаватыя, да 10 см даўжыні, жаночыя — зялёныя да 13 см спачатку і дасягаюць 20 см пасля апылення. Насенне разносіць вецер дзякуючы пухападобнаму чубку з валасінак.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Расце ва ўсходніх і цэнтральных штатах ЗША. Вырошчваецца для азелянення вуліц.
Таксанамія Від уваходзіць у род сямейства парадку .
Практычнае выкарыстанне Мае трывалую драўніну. Існуе дэкаратыўны сорт «Purple Tower», які мае арыгінальны выгляд лісця і кары бардовага колеру.
Выкарыстоўваецца часам у азеляненні гарадоў (ва Украіне расце ў Адэсе), аднак дрэва не раяць высаджваць на вуліцах, паколькі яго карані разбураюць асфальт і падземныя камунікацыі.
Цікавыя факты Таполя трохвугольналістая з’яўляецца дрэвам-сімвалам штата Канзас.
Галерэя
Спасылкі
Populus deltoides
Катэгорыя:Таполя Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1785 годзе Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі