Сало́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Багатырская.
Значная частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца прыгараднай зонай Полацка.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Салонікі. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тросніца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Салонікі. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Полацкім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тросніца, сельсавет перайменаваны ў ТросніцкіУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
7 чэрвеня 1968 года Грамоўскі сельсавет Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР перайменаваны ў СалоніцкіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).. 3 ліпеня 1970 года ў склад Баравухскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Пагіршчына і Чарнешчына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).. 2 лістапада 1972 года ў гарадскую мяжу Полацка ўключаны вёскі Меліярацыйная і Спас-СлабадаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 2 лістапада 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Салоніцкага сельсавета 17 населеных пунктаў. 22 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Багатырская. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Юравіцкага сельсавета з вёскай БаранаваРешение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 3110 чалавек, з іх 86,4 % — беларусы, 10,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — палякі, 0,6 % — цыганыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 2816 чалавек.
Населеныя пункты У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў: Арэхавічы Багатырская Баранава Белаводка Гаравыя Дуброўна Ёўніна Зюзіна Кандрашы Мінтурова Салонікі Скабы Слабада Струнне Сякераўшчына Тросніца Чаромушкіна
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе