Варо́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Варонічы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Варонецкі сельсавет у складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Варонеч. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Полацкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Руднянскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Белы Двор, Грыцкаўшчына, Заполле, Заскаркі, Касарова, Кунцэвічы, Лагані, Мар’янполле і Усомля)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вароніцкага сельсавета 28 населеных пунктаў. 24 верасня 2008 года скасавана вёска ЗагорцыРешение Полоцкого районного Совета депутатов от 24 июня 2008 г. № 90 Об упразднении населенных пунктов Полоцкого района.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1716 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,5 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1359 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Населеныя пункты Антанішкі Блізніца Варонічы Грыцкаўшчына Двор Хоццевічы Дубнякі Заполле Заскаркі Зыкова Канашы Касарова Касары Кунцэвічы Лагані Мамонава Мар’янполле Маскалеўшчына Мураўшчына Мяніца Саламір’е Старынкі Тадуліна Таўкачы Усомля Хоццевічы

Старшыні Яўген Іванавіч Кімстач

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ушацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе