Першацвет, Ключыкі (Prímula) — род раслін сямейства парадку . Большасць відаў — прыгожаквітнеючыя невысокія травы.
Назва Назва паходзіць ад лацінскага слова («першы») і тлумачыцца тым, што многія віды першацвету цвітуць ранняй вясной, аднымі з першых, часам яшчэ да таго, як згоне снег. Адсюль жа паходзіць і беларуская назва.
Апісанне
Прадстаўнікі роду першацвет — шматгадовыя, радзей двугадовыя і аднагадовыя травы.
Лісце суцэльнае, утварае прыкаранёвую разетку. Лісце маршчыністае і пакрытае валасінкамі.
Кветкі пяцічленныя, правільнай формы, разнастайных расфарбовак і адценняў, адзінкавыя або сабраны ў гронкападобныя або парасонападобныя суквецці на канцах безлісцевых сцеблаў.
Плод — каробачка.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне Розныя віды першацвету даюць нектар, але з-за доўгай кветкавай трубачкі меданосныя пчолы збіраюць яго ў нязначнай колькасці. Многія з раслін могуць выклікаць алергічныя рэакцыіСергей Бесараб Защита Первоцвета/Примулы. Хиноны и аэроаллергены // Патрэон — patreon.com, 22 кастрычніка 2021, 21:24.
Таксанамія Species Plantarum 1: 142. 1753.
Род разбіваюць на 6 падродаў і 38 секцыйПаводле сайта GRIN (гл. карку расліны).:
— 20 секцый
Aleuritia, Amethystina, Armerina, Capitatae, Cordifoliae, Crystallophlomis, Denticulata, Dryadifolia, Fedtschenkoana, Glabra, Minutissimae, Muscarioides, Oreophlomis, Petiolares, Proliferae, Pulchella, Sikkimensis, Soldanelloides, Souliei, Yunnanensis
— 9 секцый
Auganthus, Bullatae, Cortusoides, Malvacea, Monocarpicae, Obconicolisteri, Pinnatae, Pycnoloba, Reinii
— 4 секцыі
Auricula, Cuneifolia, Dodecatheon, Parryi
— 3 секцыі
Carolinella, Chartacea, Davidii
— 1 секцыя
Primula
— 1 секцыя
Sphondylia
Віды Існуе не менш за 390The Plant List: Primula відаў першацветаў, растуць пераважна ва ўмераным клімаце.
, міжвідавы гібрыд Primula veris і Primula vulgaris , міжвідавы гібрыд Primula auricula і Primula hirsuta
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, статус відаў і не вызначаны.
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, від лічыцца падвідам віду .
Літаратура
Primula // Ботанический словарь / сост. Н. И. Анненков. — СПб.: Тип. Имп. АН, 1878. — XXI + 645 с. Первоцвет Примула // Полупроводники — Пустыня. — М. : Большая российская энциклопедия, 2015. — С. 510——511. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов ; 2004—2017, т. 27). — ISBN 978-5-85270-364-4. Святковская Е., Тростенюк Н. Примулы для северного сада // Цветоводство. — 2008. — № 3. — С. 20—21.
Спасылкі
Primula World — виды, гибриды и сорта, информация и фотографии. Первоцвет на сайте USDA NRCS
Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Першакветныя Катэгорыя:Лекавыя расліны