Касцёл Святога Айца Піо — мураваны каталіцкі храм у горадзе Маладзечна Мінскай вобласці.

Гісторыя Парафія заснавана ў 1919 г. У час Другой сусветнай вайны касцёл быў разбураны. Парафія адроджана ў 2003 г., калі айца-капуцына Тадэвуша Кавальскага кардынал Казімір Свёнтак прызначыў пробашчам аднайменнай новастворанай парафіі, і быў атрыманы дазвол на будаўніцтва касцёла. У 2003 годзе перад скверам на перакрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец і Міра быў пастаўлены крыж, пасля з’явілася вялікая вайсковая палатка, у якой адпраўляліся Святыя Імшы.

На Божае Нараджэнне ў 2004 годзе адбылася першая Імша ў пабудаванай цаглянай капліцы. А ў 2005 годзе былі закладзеныя падушкі пад фундамент новага касцёлаhttp://pio.by/budova-kastsjola/12-budova-kastsjola/112-gistoryya-kastsjola .

Гл. таксама Маладзечанскі дэканат

Спасылкі Маладзечна — парафія Св. Казіміра на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Храмы Маладзечна Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі