K2-18 (EPIC 201912552) — зорка ў сузор’і Льва. Знаходзіцца на адлегласці каля 110 светлавых гадоў ад Сонца. Вакол зоркі абарочваюцца, як мінімум, дзве планеты.

Характарыстыкі K2-18 — зорка 13,5 бачнай зорнай велічыні і не бачная няўзброеным вокам. Яе можна назіраць у заходняй частцы сузор’я Леў, побач з зоркай Вольф 359. Упершыню ў астранамічнай літаратуры згадваецца ў каталогу 2MASS, апублікаваным ў 2003 годзе. K2-18 ўяўляе сабой цьмяны чырвоны карлік. Яе маса і радыус роўныя 35 % і 41 % сонечных адпаведна. Тэмпература паверхні зоркі роўная прыблізна 3457 кельвінам, гэта амаль напалову менш, чым тэмпература Сонца.

Планетныя сістэма У 2015 годзе камандай астраномаў, якія працуюць з фотаметрычнымі дадзенымі ў рамках праекта Kepler-K2, было абвешчана аб адкрыцці планеты K2-18 b ў сістэме. Назіранні з дапамогай касмічнага тэлескопа «Спітцэр» пацвердзілі яе існаванне ў 2016 годзе. Яна мае радыус, роўны 2,28 радыусаў Зямлі, здзяйсняючы поўны абарот вакол бацькоўскай зоркі за 33 сутак. Астраномы з дапамогай спектрографа HARPS вызначылі масу планеты: яна была роўнай васьмі масам Зямлі. Таксама дзякуючы гэтым назіранням была знойдзена другая планета — K2-18 c. Яна ўяўляе сабой суперзямлю, размешчаную на блізкай арбіце да бацькоўскай зорцы. Яе маса роўная 7,5 масы нашай планеты. ПланетаМаса ()Радыус ()Перыяд звароту (дзён)Вялікая паўвось арбіты(а.е.)Эксцэнтрысытэт арбітыb8,922,1932,939630,1430,43c7,5 -8,9620,060,47

Спасылкі

K2-18 у Энцыклапедыі экстрасонечных планет K2-18 на сайце Планетныя сістэмы

Катэгорыя:Планетныя сістэмы Катэгорыя:Чырвоныя карлікі