Гуля́ўнік зменлівы (Sisymbrium polymorphum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—70 см. Сцябло прамастойнае, звычайна валасістае ў ніжняй частцы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, тонкае. Ніжняе лісце падоўжанае або лінейнае, зубчастае ці надрэзанае да перыста-раздзельнага. Верхняе лісце лінейнае, з суцэльным краем. Кветкі з чатырма пялёсткамі, бледна-жоўтага колеру. Плод — гладкі стручок на тонкай ножцы.

Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від. Расце на сухіх лугах, пашах і агародах, у стэпах, па берагах вадаёмаў, аблогах, камяністых россыпах, на пустках, каля дарог. Святлолюбівая расліна. Мезафіт і мезатроф. Цвіце ў маі—чэрвені.

Сінонімы

Літаратура  — С. 145.

Спасылкі

Sisymbrium polymorphum (Murray) Roth // ИАС «ООПТ России» Sisymbrium polymorphum — Гулявник изменчивый [MW0366060] // Проект Московского государственного университета имени М. В. Ломоносова «Ноев ковчег» Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH

Катэгорыя:Гуляўнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1830 годзе