Валерыя Іванаўна Круткене (нар. , г. Смаленск, РСФСР — MEMORIUM)  — беларускі архітэктар і педагог.

Біяграфія Скончыла ў 1962 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ. Пасля вучобы размеркаваная ў праектны інстытут «Мінскпраект», дзе ў 1962—1973 гадах працавала на пасадах архітэктара, старэйшага архітэктара, кіраўніка групы. З 1973 года перайшла на выкладчыцкую працу ў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Выкладчык спецыяльных дысцыплін вышэйшай катэгорыі, старшыня прадметнай камісіі па спецыяльнасці «Архітэктура».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы мікрараёнаў па вул. Крапоткіна, Вялікае Сціклева (1967—1968), Курасоўшчына-1, 12-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі крамамі, аптэкай па праспекце Пушкіна (1973) у Мінску.

Навуковая дзейнасць Прымала актыўны ўдзел у складанні навучальных планаў па спецыяльнасці «Архітэктура», аўтар тыпавой навучальнай праграмы «Архітэктурнае праектаванне» для сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Узнагароды Узнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ СССР як кіраўнік студэнцкіх работ, прадстаўленых у 1979 на выстаўку, знакам «За выдатныя поспехі ў сярэдняй спецыяльнай адукацыі» (1985), юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» (2005), Ганаровай граматай Міністэрства народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь (1991), Ганаровай граматай Мінгарвыканкама (1996), Ганаровай граматай БРК прафсаюза працаўнікоў адукацыі (2001), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя