Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве, а філіялы дзейнічаюць у Дніпры, Львове і Мікалаеве.

Факультэты Кіно і тэлебачання Гатэльна-рэстараннага і турыстычнага бізнесу Дызайна і рэкламы Міжнародных адносін Сувязяў з грамадскасцю і журналістыкі Музычнага мастацтва Харэаграфічнага мастацтва Івэнт-менеджменту, фэшн і шоу-бізнесу Сцэнічнага мастацтва Інфармацыйнай палітыкі і кібербяспекі

Гісторыя Заснаваны ў 1968 г. як Кіеўскі дзяржаўны інстытут культуры ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 8 жніўня 1968 г.; пастановы Савета Міністраў РСФСР ад 28 жніўня 1968 г.; загад міністра культуры СССР ад 4 верасня 1968 г.

У 1972 г. Кіеўскаму дзяржаўнаму інстытуту культуры прысвоена імя А.Я. Карнійчука, гэтае імя ўстанова насіла да 1992 г. У савецкія гады Інстытут узначальвалі А.С. Сакальскі, І.В. Бохан, Г.Д. Цыбуляк. Інстытут складаўся з факультэтаў культурна-асветнай працы і бібліятэчнага, а таксама факультэтаў культурна-асветніцкай працы ў Мікалаеве і Роўна. Інстытут меў 12 кафедраў.

За апошнія два дзесяцігоддзі вну атрымала статус нацыянальнага ўніверсітэта і сучасную назву (1999 г.), была адкрыта дактарантура, істотна пашырын спектр спецыяльнасцяў.

У апошні час універсітэт моцна асацыюкецца з ягоным шматгадовым былым рэктарам - спеваком, палітыкам і бізнэсмэнам Міхаілам Паплаўскім, які пасля некалькіх дзесяцігоддзяў кіраўніцтва дзяржаўным вну стварыў свой прыватны ўніверсітэт з падобнай назвай - Кіеўскі ўніверсітэт культуры, які свайго часу нават абвінавачвалі ў махлярстве, незаконным выкарыстанні назвы, іміджа і нават матэрыяльнай базы дзяржаўнага вну«Парадокс Поплавського».

Некаторыя вядомыя выпускнікі Алан Бадоеў Ірына Білык Наталля Бучынская Святлана Лабада Ані Лорак Наталля Магілеўская Віктар Паўлік Анастасія Прыходзька Ганна Седакова Міхаіл Хама

Спасылкі Афіцыйны сайт універсітэта

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Універсітэты Кіева