Касцёл Святога Казіміра — мураваны каталіцкі храм у пасёлку Першамайскі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Мясцовая парафія заснавана 20 верасня 2001 года. Касцёл пачаў будавацца ў красавіку 2002 года. 4 сакавіка 2004 года касцёл быў асвечаны пад тытулам св. Казіміра. Праект святыні быў распрацаваны ў арцыбіскупскім праектна-будаўнічым бюро ў Баранавічах, а рэалізаваны з дапамогай нямецкага каталіцкага фонду «Рэнавабіс».
Архітэктура Касцёл — гэта аднавежавы цагляны і атынкаваны храм, пабудаваны ў сучаснай трактоўцы неаготыкі. Святыня прамавугольная ў плане, безапсідная, прэсбітэрый фланкаваны дзвюма фігурнымі ў плане сакрыстыямі, злучанымі па-за алтаром праз катэхетычны клас. Аб’ём перакрыты адзіным двухсхільным металачарапічным дахам з вальмам над алтарнай часткай. Галоўны ўваход пазначаны чацверыковай вежай-званіцай пад двухсхільным дахам.
Залавы інтэр’ер перакрыты плоскай столлю, на алтарнай сцяне над табернаклем змешчаны тытульны абраз св. Казіміра ў атачэнні абразоў Найсвяцейшага Сэрца Марыі Панны (злева) і Божай Міласэрнасці (справа)Першамайскі-Няцеч.
Спасылкі Першамайскі — Нецеч — парафія Св. Казіміра (с. Дуброўня) — http://catholic.by/
Катэгорыя:Першамайскі (Лідскі раён) Катэгорыя:Касцёлы Лідскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:2004 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе