Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша» — мураваны праваслаўны храм у в. Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Храм асвячоны ў 2009 годзеЦарква, Вялікі Двор .
Архітэктура Пабудавана з цэглы.
У аснове аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі кубападобная малітоўная зала, якая пераходзіць у 8-гранны светлавы барабан, накрыты самкнутым сферычным купалам. Над прамавугольным у плане прытворам узведзена цыліндрычная шатровая званіца з макаўкай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход адзначаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпіваемая чаша».
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Вялікі Двор Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі