Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Азярцы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Касцёл размешчаны насупраць былога сядзібнага дома Аскеркаў.

Гісторыя Пабудаваны ў 2007 годзе з цэглы. Са слоў мясцовых жыхароў, касцёл пабудавалі на месцы разабранай сядзібнай пабудовы.

Архітэктура

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, які над алтарнай часткай з бакавымі сакрысціямі пераходзіць у вальмавы, завершаны каркаснай шатровай сігнатуркай. Да фасада далучаны прытвор-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмаміКасцёл Маці Божай Ружанцовай і Ісуса Хрыста. Глыбоцкі раён, в. Азярцы.

Літаратура Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Ісуса Хрыста // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — С. 10. Марцынкевіч, Р. Новая святыня на Глыбоччыне / Р. Марцынкевіч // Веснiк Глыбоччыны. — 2007. — 18 ліп. — С. 1-2.

Спасылкі Азярцы — парафія Св. Пятра і св. Паўла, апосталаў, i св. Марціна з Турс, біскупа на old.catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Азярцы (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:2007 год у Беларусі