Сямён Іванавіч Кавенька (, хутар Малькі, Міжваенная Польшча — ) — беларускі пісьменнік, паэт.

Біяграфія Нарадзіўся 11 ліпеня 1938 года ў сялянскай сям’і на хутары Малькі. У 1952 годзе закончыў сем класаў Тэльмаўскай сярэдняй школы, пасля чаго прадоўжыў вучобу у Брэсцкім медыцынскім вучылішчы. З жніўня 1956 года па кастрычнік 1961 года працаваў фельчарам у медыцынскіх установах Маларыцкага, Энбекшыльдэрскага (Казахстан), Брэсцкага раёнаў, служыў у Савецкай Арміі.

3 кастрычніка 1961 года — на камсамольскай рабоце: вызвалены сакратар камітэта камсамола саўгаса “Брэсцкі”, інструктар камітэта камсамола Брэсцкага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, вызвалены сакратар камітэта камсамола Маларыцкага сельскага прафтэхвучылішча. З 1965 па 1969 гады – першы сакратар Маларыцкага РК ЛКСМ Беларусі. Выбіраўся кандыдатам у члены ЦК ЛКСМ Беларусі. У снежні 1969 года абраны вызваленым сакратаром партарганізацыі калгаса імя Кірава Маларыцкага раёна, а ў чэрвені 1971 года пераведзены на пасаду галоўнага агранома гэтай гаспадаркі.

У 1973–1977 гадах — старшыня калгаса «Шлях да камунізма» Маларыцкага раёна. У 1973 годзе завочна закончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1977 года — інструктар Маларыцкага РК КПБ, загадчык аддзела культуры Маларыцкага райвыканкама. З 1981 года — выкладчык прадметаў агранамічнага цыкла, майстар вытворчага навучання Маларыцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 155.

Узнагароджаны медалямі «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу. У гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», «Ветэран працы», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, шматлікімі граматамі і дыпломамі.

Памёр 3 снежня 2015 годаПоэты и писатели родной земли.

Творчасць З 1988 года быў кіраўніком літаратурнага аб’яднання «Над рэчанькай Рытай» пры маларыцкай раённай газеце «Голас часу», назву якому далі радкі з яго твора. Яго праца найперш накіравана на рост прафесіяналізму маладых аўтараў, выхаванне ў іх патрыятычнай самаадданасці. Яго слова, яго парада спрыялі літаратурнаму росту многіх паэтаў-пачаткоўцаў з Прырыцкага краю.

Артыкулы і вершы друкаваліся ў газетах «Заря», «Заря над Бугом», «Голас часу». На вершы паэта напісаны шэсць песень. Музыку да адной з іх («Табе, Маларытчына») напісаў вядомы беларускі кампазітар Л. Захлеўны. Песня самадзейнага маларыцкага кампазітара Б. Фуксона на верш Кавенькі «Прадмова пра Маларытчыну» у выкананні Я. Жылінскай ўдзельнічала на рэспубліканскім агляддзе-конкурсе сярод школьнікаў.

Верш Сямёна Кавенькі «Табе, Маларытчына» уключаны ў кнігу «Памяць. Маларыцкі раён». Яго творы ўвайшлі ў зборнік беларускамоўных паэтаў Берасцейшчыны «Дзядзінец», уключаны ў зборнік абласнога конкурсу-агляду самадзейных паэтаў і кампазітараў Брэсцкай вобласці, друкаваліся ў абласной газеце «Заря» і іншых выданнях.

Бібліяграфія Запавет : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1981. 30 мая. Меловая гора : [верш, прысвечаны воінам і камандзірам 75-й стралковай дывізіі] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1984. 1 ліп. Цуд на дроце : [вершаваны фельетон] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1985. 19 сакав. На вуліцы Юшчука: [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1985. 9 мая. Хай жа шчасце не здрадзіць : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1986. 1 лістап. Слова да Маларытчыны : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 14 красав. Ода ластаўцы : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 16 ліп. Старыя байкі на новы лад : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 6 жн. Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 1 кастр. Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 8 кастр. Не той падыход : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 14 студз. Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 16 сакав. Аматару руж : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 12 ліп. Ліпавы цвет : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 5 жн. Генплан і сякера ; Гандляваць жа ўмець трэба : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1990. 1 студз. Свіння пад дубам : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1990. 6 студз. Каб не забываць ; Спяваюць дзяўчаты ў Хаціславе ; Малюнкі-перапевы ; Дапамажыце ўцяміць : [вершы] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1991. 7 сакав. У балбатні не патапіць : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1991. 30 красав. Бягуць цягнікі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1993. 8 снеж. Скажы, зязюля : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1994. 2 сакав. Усім жанчынам на зямлі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1996. 7 сакав. Прыміце мой шчыры поціск рукі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1997. 1 студз. Смех – не грэх : [вершы] / Сямён Кавенька // Дзядзінец : Паэзія Берасцейшчыны : [зборнік] / рэд.-уклад. М. Пракаповіч ; прадм. З. Мельнікавай. Брэст, 1999. С. 45–46. Спяваюць дзяўчаты / Сямён Кавенька // Добрыя словы кажыце… : [зборнік / уклад. і падрыхт. літаратурных тэкстаў А. Каско]. Брэст: Абласны грамадска-культурны цэнтр, 2000. С. 13. Слова да Маларытчыны / Сямён Кавенька // Добрыя словы кажыце… : [зборнік / уклад. і падрыхт. літаратурных тэкстаў А. Каско]. Брэст: Абласны грамадска-культурны цэнтр, 2000. С. 52. Жаданыя спатканні : [з вопыту работы пазаштатнага карэспандэнта райгазеты] / Сямён Кавенька // Нашчадкам слова застаецца / уклад. Г. С. Тамашэвіч. Брэст, 2001. С. 89–90. Як у кума Адася, рыбалка ўдалася: [байка] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2003. 29 лістап. Паклон жытаньку: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2005. 3 верас. С. 8. За чый інтарэс?: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2006. 29 ліп. С. 8. Не той сябар?: [верш] / Сямён Кавенька// Голас часу (Маларыта). 2006. 28 кастр. С. 8. Кепка на цвічку? : [апавяданне] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2008. 7 сакав. С. 8. Чыя жонка лепей шые? : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2009. 31 студз. С. 8. Матулін матыў ; Спадчына : [вершы] / Сямён Кавенька // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2009. № 2. С. 195–196. Да паўналецця: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2010. 3 лістап. С. 8. Знаёмцеся: нашы аўтары. Іван Заматаеў: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 14 красавіка. С. 8. Знаёмцеся: нашы аўтары. Уладзімір Данілюк: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 16 чэрвеня. С. 8. Знаёмцеся: нашы аўтары. Уладзімір Кучмінскі: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 16 чэрвеня. С. 8. Мае сябры: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 8 жн. С. 8. Знаёмцеся: нашы аўтары. Мікалай Пацяюк : Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 8 жн. С. 8.

Літаратура Літаратурная карта Берасцейшчыны: [кароткія біяграфічныя звесткі пра С. І. Кавеньку] / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2008. С. 392. Кавенька, С. Адшукваюцца таленты: [гутарка са старшынёй літаб’яднання “Над рэчанькай Рытай” аб развіцці літаратурнага працэсу ў Маларыцкім раёне] / Сямён Кавенька; [гутарыў] Мікалай Навумчык // Голас часу (Маларыта). 2011. 23 лістап. С. 8. Мошчык, С. Сузор’е талентаў [з гісторыі літаб’яднання “Над рэчанькай Рытай”. Кароткая інфармацыя пра С. Крываля, А. Філатава і С. Кавеньку; ёсць фота] / С. Мошчык // Голас часу (Маларыта). 2002. 1 чэрв. С. 3. Цунік, П. Творчасць Сямёна Кавенькі : [міні-інтэрв’ю з кіраўніком літаб’яднання пры рэдакцыі газеты] / П. Цунік // Голас часу (Маларыта). 1991. 7 сакав.

Спасылкі Кавенька Сямён Іванавіч (1938, Брэсцкі р-н), паэт Поэты и писатели родной земли