Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Харомск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя Пабудавана ў 1995 годзе.

Архітэктура Пабудавана з цэглы. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прамавугольныя ў плане аб’ёмы нізкага прытвора пад бочкавым пакрыццём, трапезнай, малітоўнай залы і апсіды. Маляўнічы сілуэт храма фарміруюць 5 цыбулепадобных купалоў на 4 гранных барабанах, узведзеныя над трапезнай, малітоўнай залай і апсідай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з арачнымі броўкамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Харомск Катэгорыя:1995 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі