Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Рамель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя Пабудавана ў 1999 годзе побач з драўляным храмам XVIII стагоддзя.
Архітэктура Пабудавана з цэглы. Кубападобная малітоўная зала завершана магутным 8-гранным барабанам і вуглавымі макаўкамі. Над прамавугольным прытворам надбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-східьным пакрыццёмМіхайлаўская царква.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Рамель Катэгорыя:1999 год у Беларусі