На́блус, або Шхем (;  — Шхем, у беларускай традыцыі Сіхе́м, у антычнасці Флавія Неапаліс, ) — горад на Заходнім беразе ракі Іардан, у Палесцінскай аўтаноміі, у гістарычнай вобласці Самарыя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Наблус.

Насельніцтва каля 130 000 чалавек, галоўным чынам палестынцы. Большасць вернікаў — мусульмане. Каля 350 самарыцян пражываюць у асобным раёне на гары Гарызім.

У Бібліі Горад Шхем вядомы з біблейскіх часоў (1200 да н.э.) як буйны цэнтр племя хівійцаў. Сын сіхемскага кіраўніка згвалтаваў Дзіну, адзіную дачку Якава, згаданую ў Бібліі па імі, і за гэта горад быў выразаны яе братамі Сімяонам і Левіем. У Шхеме знаходзіцца грабніца яе брата Іосіфа. Пасля падзелу зямлі паміж каленамі Ізраіля трапіў у надзел калена Манасіі (Менашэ). Шхем атачаюць горы Гарызім і Гевал, на якіх па загадзе Майсея неўзабаве пасля пераходу яўрэяў цераз Іардан быў заключаны запавет паміж Богам і яўрэйскім народам. У Шхеме быў абвешчаны царом Ізраіля Авімелех сын Гедэона (). Пасля падзелу царства — цэнтр паўночных каленаў і першая сталіца Ераваама.

Гісторыя У 400 годзе да н.э. ператварыўся ў культурны цэнтр і свяшчэнны горад самарыцян. Захоплены рымлянамі ў пачатку нашай эры і пераназваны імі ў гонар імператара Веспасіяна ў Флавія Неапаліс, гэта назва ў арабскай мове была перайначаная на Наблус. У горадзе захаваліся руіны старажытнага храма гіксосаў. Не меней цікавыя царква Св. Ганны і Сідонскія грабніцы. У 1120 годзе крыжакі склікалі ў горадзе Наблускі сабор.

Славутасці і культура Мячэць Ан-Наср Магіла Іосіфа Наблуская саборная мячэць

Гарады-пабрацімы

Панарама

Гл. таксама Навамучанік Філумен (Хасапіс)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Старажытнага Ізраіля Катэгорыя:Гарады Палесціны