Цэнтральнаякуцкая раўніна, Цэнтральнаякуцкая нізіна, Вілюйская нізіна (, ) — раўніна на тэрыторыі Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Якуціі.

Знаходзіцца ў міжрэччы рэк Лена і Вілюй. Уяўляе з сябе плоскую, моцна забалочаную раўніну, падзеленую далінамі рэк. Вышыні складаюць 60—400 м. Пашырана вечная мерзлата. На раўніне вялікая колькасць азёр тэрмакарставага паходжання, аласы і булгуняхі. Большая частка раўніны занятая лістоўнічнымі і лістоўнічна-хваёвымі лясамі. Месцамі бярозавыя лясы і лугавы стэп. Клімат рэзка кантынентальны.

На раўніне маюцца радовішчы каменнага вугалю, жалезных і поліметалічных руд, золата, алмазаў, слюды, прыроднага газу.

Літаратура

Спасылкі Центральноякутская низменность // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Геаграфія Якуціі Катэгорыя:Нізіны Расіі Катэгорыя:Раўніны Азіі