Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Індычы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя У 1800 годзе па фундацыі Тамаша Канюшэўскага ў Індычах пабудавана драўляная ўніяцкая царква Нараджэння Божай Маці, пасля скасавання Уніі прыхаджане пераведзены ў праваслаўе. У 1960-я гады царква была разбуранаІндычы.
Новая царква была пабудавана ў 1997 годзе.
Архітэктура Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, завершанай цубулепадобным купалам на гранёным барабане. Над фасадам надбудавана 2-ярусная 8-гранная шатровая званіца з макаўкай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмаміРаства-Багародзіцкая царква.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:Індычы Катэгорыя:1997 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі