ФК СКВІЧ — былы беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2000 годзе.
Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 2000 годзе фірмай СКВІЧ, якая займалася будаўніцтвам. Падтрымку камандзе спачатку аказвала Беларуская чыгунка, таму асноўная каманда клуба выступала пад назвай «Лакаматыў». Клуб на першы ж год свайго існавання перамог у Другой лізе, а па выніках сезону 2002 атрымаў месца ў элітным беларускім дывізіёне.
У 2003 — 2008 гадах удзельнічаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2004 і 2007 гадоў), з 2009 выступаў у Першай лізе. На працягу чатырох сезонаў клуб займаў высокія месцы і прэтэндаваў на чарговае вяртанне ў эліту.
2013 Пасля сезону 2012 каманду з-за фінансавых цяжкасцяў пакінулі амаль усе ігракі (застаўся толькі вопытны брамнік Віталь Макаўчык). Новы склад быў сабраны за тыдзень да матчу чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама». У гэтым матчы СКВІЧ атрымаў сенсацыйную перамогу (1:0) і прабіўся ў паўфінал.
Але гэта было амаль што адзінае дасягненне каманды ў сезоне. У паўфінале СКВІЧ быў разгромлены мінскім «Дынама» (0:5), а ў чэмпіянаце цярпеў паражэнне за паражэннем і замацаваўся на апошнім радку. У выніку ўжо за некалькі тураў да канца СКВІЧ пазбавіўся шанцаў застацца ў Першай лізе. Атрымаўшы ў перадапошнім туры перамогу над «Полацкам» (5:1), СКВІЧ перагнаў гэты клуб і ў выніку заняў 15 месца.
2014 Сезон 2014 клуб распачаў у групе А Другой лігіБюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги. Клуб выступаў пераважна маладымі ігракамі і хутка апынуўся ў канцы турнірнай табліцы. З-за дэфіцыту брамнікаў на некаторы час у браму прыйшлося стаць нават галоўнаму трэнеру Яўгену ЛінёвуФутбол. Евгений Линев: недавно впервые в карьере встал на ворота, приходится закрывать бреши в составе.
У выніку, клуб заняў апошняе 12 месца ў групе А. Саступіўшы ў стыкавых матчах жыткавіцкаму «ЮА-Строй», СКВІЧ заняў апошняе 24-е месца ў Другой лізе.
У сезоне 2015 клуб адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе з-за фінансавых цяжкасцей і спыніў існаванне.
Папярэднія назвы 2000: СКВІЧ 2001—2008: «Лакаматыў» 2009—2014: СКВІЧ
Дасягненні Вышэйшае дасягненне — 11 месца ў чэмпіянаце Беларусі 2005 года. Фіналіст Кубка Беларусі 2003 года. Самая буйная перамога — 7:0 (ДБК-Гомель, 2012). Самая буйная параза — 0:12 (Прыазёр'е, 2014).
Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2001 Другая (Д3) 1 34 26 4 4 77–17 82 Чвэрцьфінал 15px Выхад у Першую лігу 2002 Першая (Д2) 3 30 20 6 4 59–16 66 Фіналіст 15px Выхад у Вышэйшую лігу 2003 Вышэйшая (Д1) 15 30 5 9 16 16–42 24 Чвэрцьфінал 15px Вылет у Першую лігу 2004 Першая (Д2) 1 30 24 3 3 75–25 75 1/16 фінала 15px Выхад у Вышэйшую лігу 2005 Вышэйшая (Д1) 11 26 7 5 14 30–43 26 1/8 фінала 2006 Вышэйшая (Д1) 13 26 5 4 17 26–52 19 1/8 фінала 15px Вылет у Першую лігу 2007 Першая (Д2) 3 26 16 4 6 49–21 52 1/8 фінала 15px Выхад у Вышэйшую лігу 2008 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 7 17 28–50 25 1/8 фінала 15px Вылет у Першую лігу 2009 Першая (Д2) 5 26 11 6 9 37–29 39 1/32 фінала 2010 Першая (Д2) 2 30 17 7 6 52–21 58 1/16 фінала Пераходныя матчы1 2 0 1 1 1–3 1 2011 Першая (Д2) 4 30 16 6 8 57–27 54 Чвэрцьфінал 2012 Першая (Д2) 4 28 16 7 5 61–19 55 Паўфінал 2013 Першая (Д2) 15 30 3 3 24 21–63 12 1/16 фінала 15px Вылет у Другую лігу 2014 Другая - А (Д3) 12 22 1 3 18 18–80 6 1/64 фінала Матчы за 23 месца2 24 2 0 0 2 2–6 0 1 Пераходныя матчы за месца ў вышэйшай лізе супраць «Тарпеда» (Жодзіна), перадапошняй каманды вышэйшай лігі 2010. 2 Стыкавыя матчы супраць клуба «ЮА-Строй» (Жыткавічы), які заняў 12 месца ў групе Б (2:3, 0:3).
Галоўныя трэнеры
Аляксандр Башмакоў (2001) Анатоль Юрэвіч (2002 — 2003) Алег Конанаў (2003) Уладзімір Гольмак (2004) Анатоль Юрэвіч (2005 — жнівень 2006) Юрый Малееў (жнівень 2006 — лета 2007) Сяргей Ясінскі (лета 2007 — чэрвень 2008) Сяргей Кабельскі (чэрвень — ліпень 2008) Вячаслаў Акшаеў (ліпень 2008 — канец 2008) Леанід Савіцкі (красавік — ліпень 2009) Сяргей Бароўскі (жнівень 2009 — снежань 2010) Уладзімір Гольмак (снежань 2010 — чэрвень 2011) Антон Яўсейчык (в. а. ў чэрвені — ліпені 2011) Сяргей Яромка (ліпень — снежань 2011) Сяргей Бароўскі (студзень — лістапад 2012) Яўген Лінёў (люты — сакавік 2013) Уладзімір Гольмак (сакавік — кастрычнік 2013) Яўген Лінёў (в. а. у канцы 2013, 2014)
Спасылкі
СКВІЧ
Катэгорыя:Спорт у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 2014 годзе