Вевярыца (векша, сучаснае беларуская — вавёрка) — старажытнаруская плацёжная адзінка. Назву атрымала ад вавёрчынай скуры, што з’яўлялася таварам-грошамі. У X—XI стагоддзях гэта манетны фрагмент (0,33—0,50 г) куфіцкага дырхема або заходнееўрапейскага дэнарыя. У XI стагоддзі складала 1/100—1/150 грыўні кун, 1/5—1/8 нагаты, 1/4—1/6 куны, 1/2—1/3 разаны. У XII—XIII стагоддзях састарэлы тэрмін, што азначаў вельмі нязначную, мізэрную суму.

Літаратура

Рябцевич, В. Н. О чем рассказывают монеты / В. Н. Рябцевич. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Народная асвета, 1977. — 399 с.

Катэгорыя:Манеты паводле алфавіта Катэгорыя:Грошы Старажытнай Русі