Гелваны С. 80., таксама Гя́лванай () — мястэчка ў Шырвінцкім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Гелванскай сянюніі. Размешчана за 16 км на захад ад Шырвінтаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўпамін пра Гелваны () у крыжацкім апісанні дарог Вялікага Княства Літоўскага і датуецца 1385 годам. У гэты час яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1642 годзе ў Гелванах быў пабудаваны пратэстанцкі збор, у 1686 годзе — касцёл, пры якім існаваў кляштар францысканцаў.

У XVIII стагоддзі Гелваны былі ў валоданні Жабаў, таму часам мястэчка называлі Жабавам. 22 жніўня 1744 года кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Гелванам прывілей на кірмашы.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Гелваны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Гелванах было 30 будынкаў.

Найноўшы час З 1918 года абвешчаны часткай незалежнай Літвы. Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Гелваны канчаткова складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 286 чал., з іх 140 каталікоў, 5 праваслаўных і 141 іўдзейWejssenhof J. Giełwany // S. 555. XXI стагоддзе: 2011 год — 284 чал.

Славутасці

Капліца-пахавальня Плятэраў (XIX ст.) Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1897) Могілкі каталіцкія, капліца

Страчаная спадчына Касцёл і кляштар францысканцаў (XVII ст.) Сядзіба Плятэраў (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі