Кастры́чнік (, , да 1918 года Ламское) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя З 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі. З 1924 г. — у Чарэйскім, з 08.07.1931 г. — у Крупскім раёнах. У 1930-я гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Чырвоны Кастрычнік». У 1941 г. ў вёсцы 28 двароў, 145 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 чалавек. Пасля вайны калгас адноўлены. З 1960 г. ў складзе саўгаса «Бобр». Потым вёска была ў складзе калгаса «Слабада». Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Бобрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..
На 01.01.1998 г. 6 гаспадарак, 9 жыхароў.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна